Затрыманых ужо больш за 100. Меркавана, лічбы будуць расці
Больш за 100 чалавек даставілі ў суботу ў аддзяленні міліцыі, піша «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу МУС.

Як паведамлялася, у суботу была
анансаваная акцыя пратэсту. Хутчэй за ўсё, 100 затрыманых — гэта не канчатковыя лічбы. Звычайна цягам дня колькасць схопленых расце.
У спісах праваабаронцаў на 17.50 знаходзіцца 62 чалавекі. Затрыманні зафіксаваныя ў 5 гарадах — Мінску, Навагрудку, Салігорску, Наваполацку і
Брэсце.
У Мінску былі затрыманыя 5 журналістаў: рэдактары партала
TUT.BY Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, рэпарцёр Кацярына Карпіцкая і фатограф Надзея
Бужан.