У Мінску затрымалі больш за 30 чалавек, у Ваўкавыску забралі экскурсантаў
Як паведамляюць відавочцы, некалькіх чалавек затрымалі сілавікі ў раёне плошчы Бангалор у Мінску і ў іншых раёнах горада. 27 сакавіка шэраг тэлеграм-каналаў заклікаў людзей да першай масавай веснавой акцыі пратэсту, піша «Свабода».

Пасля другой гадзіны дня на плошчы Бангалор і ў яе ваколіцах пачаліся затрыманні. Праваабаронцам «Вясны» па стане на 16.00 вядомыя прозвішчы 34 затрыманых у Мінску і Салігорску. Пры гэтым ня бачна, каб затрыманыя ў Мінску людзі мелі пры сабе сімволіку ці выкрыквалі нейкія лозунгі.
Таксама відавочцы паведамляюць пра затрыманні ў раёне
станцыі метро Пушкінская і ў раёне Акадэміі навук. Сілавікі патрулююць праспект
Пераможцаў і ваколіцы плошчы Бангалор.
У Навагрудку затрымалі 10 чалавек, якія прыйшлі на экскурсію
ў краяведчы музей. Затрыманнем кіравалі асабіста кіраўнік
мясцовай міліцыі Рустам Вагабаў ды яго намеснік Яўген Бусловіч.