Сёння ў Мінску: сілавікі, спецтэхніка, аўтазакі, затрыманні. На 27 сакавіка анансаваліся акцыі пратэста
На суботу, 27 сакавіка, тэлеграм-каналы анансавалі акцыі пратэсту. Праз гэта ў Мінск сёння сцягнулі сілавікоў, вайсковую і спецтэхніку, аўтазакі. Дзе-нідзе ў горадзе ўжо адбываюцца кропкавыя затрыманні.
Есць паведамленні пра затрыманні на станцыі метро Пушкінская, у раёне плошчы Бангалор. Горад зноў фактычна ачэплены — прыкладна, як у Дзень Волі 25 сакавіка.