Рост цэн на паліва ўжо абагнаў запланаваную інфляцыю

20 красавіка на беларускіх АЗС у чарговы раз выраслі цэны на аўтамабільнае паліва. Гэта ўжо адзінаццатае падаражанне з пачатку года. Агулам з пачатку года цэны на аўтамабільнае паліва выраслі на 11 капеек за 1 літр, піша «Белсат».

dsc00456.jpg

Цана бензіну АІ-92 цяпер складае 1 руб. 81 кап. Яна павялічылася на 6,47%.

Бензін АІ-95 і дызельнае паліва цяпер каштуюць 1 руб. 91 кап. Падаражэлі на 6,11%.

Бензін АІ-98 вырас у цане на 5,45% — да 2 руб. 13 кап. за 1 літр.

Паводле прагнозных паказчыкаў на 2021 год, інфляцыя павінна скласці не больш за 5%. Цэны на аўтамабільнае паліва ўжо перавысілі гэты паказчык.