З 20 красавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва

Традыцыйна — на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».

paliva._zaprauka__nafta_minsk_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg

У красавіку 2021 года сярэдняя каціроўка нафты павялічылася ў адносінах да студзеня бягучага года на 15 працэнтаў. Рост цаны на маторнае паліва з пачатку года склаў 5,4 працэнта.
З улікам змененых умоў узровень лімітавых (максімальных) рознічных цэн на АЗС з 20 красавіка 2021 года павялічваецца на 1 капейку.
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,81 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,91 руб., АІ-98-К5-Еўра — 2,13 руб., ДП — 1,91 руб.