Рост захворванняў на грып чакаюць у канцы студзеня
Міністэрства аховы здароўя прагназуе рост захворвання на грып у канцы студзеня — пачатку лютага
У Беларусі ў гэтым сезоне захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) на 55–60% ніжэй, чым было ў мінулым годзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў сераду, 10 снежня, паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
У Беларусі захворванне на ВРІ знаходзіцца на нізкім узроўні. У асноўным хварэюць дзеці, таму невялікі рост захворвання чакаецца з завяршэннем школьных канікул у сувязі з павелічэннем кантактаў дзяцей. Эпідэмічны сезон яшчэ наперадзе. Медыкі чакаюць, што ў канцы студзеня — пачатку лютага ў Беларусі пачнецца ўздым захворвання на ВРІ і грып. Ужо рэгіструюцца першыя выпадкі грыпу.
Іна Карабан паведаміла, што падчас кампаніі імунізацыі супраць грыпу прышчэпкі атрымалі больш за 3,7 мільёна чалавек. Прафілактычныя прышчэпкі былі зробленыя 75% насельніцтва з груп павышанага рызыкі (пажылыя людзі, медработнікі і іншыя).
«Эфектыўнасць вакцынацыі мы будзем ацэньваць па заканчэнні сезона. Але вынікі мінулага года сведчаць аб тым, што было папярэджана больш за 145 тысяч выпадкаў захворвання на грып», — адзначыла яна.
Паводле telegraf.by