Роварны парад у цэнтры Нью-Ёрку да 100-годдзя БНР (фота, відэа)

Першы ў гісторыі беларускай дыяспары ў Амерыцы роварны парад зладзілі ў Нью-Ёрку.

39861952155_a1119a1ec0_k.jpg

У Нью-Ёрку 11 сакавіка моладзь беларускай дыяспары разам з БАЗ "Пагоня" зладзіла першы ў гісторыі беларускай дыяспары ў Амерыцы парад на роварах, прымеркаваны да 100-годдзя БНР.

40046742264_620c54c8b0_k.jpg

Парад стартаваў ад Times Square. Удзельнікі праехалі восем з паловай кіламетраў і па прыезду ў Bowling Green Park праспявалі беларускіяпесні.


Пасля гэтага на гістарычным флагштоку побач з амерыканскім быў узняты беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

Мінакі прыязна сустракалі і віталі ўдзельнікаў. У акцыі прынялі ўдзел 34 чалавекі.

Фота Сержа Трэгубовіча