Роварны рэйд памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча
“Беларуская Нацыянальная Памяць” запрашае на роварны рэйд памяці Станіслава Булак-Балаховіча, які пройдзе па варшаўскіх месцах, звязаных з імем генерала.
Рэйд пачнецца а 12 гадзіне 19 траўня ад помніка Дэ Голя, далей праз мост Панятоўскага на правы бераг Віслы — на вуліцу Парыжскую 27, месца смерці Булак-Балаховіча. Далейшы шлях павядзе на вайсковыя могілкі на Павонзках, месца сімвалічнага пахавання генерала.
Станіслаў Булак-Балаховіч быў першым генералам Беларускай Народнай Рэспублікі і генералам польскага войска. Адзін з лідараў узброенага супраціву бальшавікам у Беларусі.