Рух “За Свабоду” ініцыюе правядзенне ў Мінску Маршу Незалежнасці

Шэсце запланавана ад пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі па праезнай частцы праспекту Незалежнасці да плошчы Незалежнасці з далейшым правядзеннем там мітынгу. Меркаваная дата акцыі — 14 траўня.



za_svabodu_0.png

Рух “За Свабоду” вызначыў за мэту Маршу Незалежнасці публічнае выказванне падтрымкі ідэі ўмацавання незалежнасці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэння пра нейтралітэт. “За Свабоду” адзначае, што адна з пагрозаў палягае ў расколатасці беларускага грамадства. Супрацьстаяць знешнім рызыкам без шырокай падтрымкі народу немагчыма. Гарантам абароны і ўмацавання незалежнасці ёсць не адна кіруючая асоба, а ўсе беларусы.

Гэта той дзень, калі раскол у беларускім грамадстве паглыбіў рэферэндум па змене дзяржаўнай сімволікі. На Марш Незалежнасці мы заклікаем браць перадусім бел-чырвона-белыя сцягі! Бо яны — галоўны сімвал нашай незалежнасці і дзяржаўнасці. Калі ёсць патрыёты Беларусі, які атаясамліваюць незалежнасць з сённяшняй дзяржаўнай сімволікай, мы запрашаем іх далучыцца. Беларусь у нас адна!” — кажа намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец.

Рух “За Свабоду” запрашае далучыцца да арганізацыі Маршу Незалежнасці ўсе незалежніцкія сілы краіны. Заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу будзе пададзена на гэтым тыдні.

Важна, каб ўлада не на словах, а на справе даказала гатоўнасць бараніць незалежнасць і спрыяць кансалідацыі грамадства, агульнанацыянальнаму кансенсусу. Паводле здаровага сэнсу ўлады мусяць не толькі дазволіць акцыю, але і далучыцца да яе”, — заяўляе першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч.

Паводле прэс-службы Руху “За Свабоду”