Рыгор Грык прадае свой легендарны плакат

Сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ў Баранавічах Рыгор Грык спрабуе на рынку і вуліцах Баранавіч прадаць свой плакат з багатай гісторыяй.



img_6002_1.jpg

На плакаце вялікага памер надпіс: “Нет обнищанию народа”. Выручаныя сродкі перадасць таму, хто не можа купіць хлеба з-за адсутнасці працы. Пра гэта Рыгор Грык распавёў “Радыё Рацыя”:

— З гэтым плакатам я неаднаразова быў у Мінску, у Бабруйску, у Кобрыне, у Баранавічах — на ўсіх акцыях дазволеных і недазволеных. За гэты плакат мяне неаднаразова штрафавалі. Я выйшаў, каб прадаць яго і дапамагчы такі жа людзям, як я — валанцёрам. Я шмат гадоў не працаваў, ведаю, што такое быць без працы.  

img_317e5e08a33356e430272480103472c8_v_833x400.jpg



Паводле Рыгора Грыка, кожная рэч мае сваю цану, і яго плакат таксама. Ён спадзяецца, што плакат знойдзе свайго пакупніка. А для гэтага яго трэба дэманстраваць.

Беларускае Радыё Рацыя