Са школьнай праграмы па літаратуры прыбралі двух нобелеўскіх лаўрэатаў
Да новага навучальнага года школьнікам падрыхтавалі абноўленыя праграмы.

Са школьнай праграмы па рускай літаратуры для 11 класаў прыбралі нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч.
Яе імя цяпер не згадваецца ў пераліку «рускамоўнай літаратуры Беларусі».
Таксама ў новай праграме адсутнічаюць творы іншага нобелеўскага лаўрэата — Аляксандра Салжаніцына. Яшчэ ў мінулым годзе вывучаўся яго твор «Адзін дзень Івана Дзянісавіча». А яшчэ раней — «Матронін двор».