СААЗ: Пандэмія кавіду скончыцца ў 2022 годзе

 Але ёсць нюанс.

karonavirus.jpg

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус заявіў, што 2022 можа стаць апошнім годам пандэміі каронавіруса, пры ўмове, калі краінам свету ўдасца скончыць з несправядлівасцю і няроўнасцю пры размеркаванні вакцын, паведамляе BBC.

На думку кіраўніка СААЗ, прычынай з'яўлення новага штаму «Амікрон» з'яўляецца «стварэнне празмерных запасаў вакцын некаторымі краінамі».
Арганізацыя неаднаразова крытыкавала багатыя дзяржавы, якія апошні час прапануюць сваім грамадзянам рабіць бустарныя вакцыны, у той час як у многіх рэгіёнах свету значная частка насельніцтва не атрымала нават першай дозы вакцыны.
Такі падыход стварыў ідэальныя ўмовы для з'яўлення «Амікрона». Ён дадаў, што чым даўжэй будзе парушацца прынцып справядлівасці, тым вышэйшай будзе рызыка далейшых мутацый кавіду, якія чалавецтва «не зможа ні прадухіліць, ні прадказаць».