46 мутацый. У Францыі знайшлі новы варыянт каронавіруса

Раней невядомы варыянт SARS-CoV-2 выявілі ў турыста, які вярнуўся з Камеруна ў Францыю. Вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе, піша dw.com.

55046846_303.jpg

Навукоўцы ў Францыі выявілі яшчэ адзін варыянт каронавіруса SARS-CoV-2, пішуць французскія СМІ. Дадзеных пра яго пакуль няшмат.

Як паведамляецца, раней невядомы варыянт выявілі ў турыста, які вярнуўся з Камеруна, ён, як мяркуецца, заразіў як мінімум 12 чалавек на поўдні Францыі. Тэсты паказалі ў заражаных «атыповую камбінацыю мутацый».

Новы варыянт коронавіруса атрымаў часовае абазначэнне B. 1.640.2, яго адкрыццё прыпісваецца навукоўцам Міжземнаморскага інстытута інфекцыйных захворванняў у Марсэлі. У папярэднім даследаванні, якое яшчэ павінна прайсці экспертную ацэнку, гаворыцца, што ў новым варыянце выяўлена 46 мутацый.

Не выключана, што гэты варыянт можа быць заразней папярэдніх. Пакуль, аднак, пра яго вядома мала, вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе.