Мінздароўя зафіксавала 1311 новых выпадкаў каронавіруса
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1311 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў Беларусі зафіксавана 700 421 выпадак інфікавання.
З учорашняга дня выпісаныя 1578 пацыентаў. Ачунялі 693 860
чалавек з пацверджаным COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па
афіцыйных даных, памерлі 5594 пацыенты з каронавірусам, з іх за суткі
памерлі 16 чалавек.
Усяго ў краіне праведзена 11 062 178 тэстаў. З учорашняга дня выканана 18 612 даследаванняў.