Салдат тэрміновай службы атрымаў агнястрэльную рану — Мінабароны
Салдат тэрміновай службы падчас «мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі» атрымаў агнястрэльную рану. Гэта прызнала Мінабароны.
![_belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg _belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg](/img/v1/images/_belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Салдат тэрміновай службы атрымаў агнястрэльную рану, пра гэта паведамілі ў Міністэрства абароны Беларусі.
Афіцыйныя беларускія крыніцы распавялі, што «падчас выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі вайсковец тэрміновай службы аднаго з механізаваных падраздзяленняў атрымаў агнястрэльную траўму. У цяперашні час яму аказаная медыцынская дапамога».
Цяпер Мінабароны разам з супрацоўнікамі праваахоўных органаў праводзіць праверку, каб высветліць абставіны таго, што адбылося.
Нагадаем, 22 ліпеня Мінабароны пацвердзіла, што падчас баявой падрыхтоўкі ад агнястрэльнага ранення загінуў салдат тэрміновай службы.