Салігорскі «Шахцёр» выйграў Суперкубак Беларусі. Рашаючы гол у вароты БАТЭ забіў брамнік
Сёння ў Беларусі распачаўся новы футбольны сезон. Пакуль фанаты байкатуюць гульні па палітычных матывах, першы трафей адпраўляецца ў Салігорск.
![Фота pressball.by Фота pressball.by](/img/v1/images/intro20210302154744.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота pressball.by
Суперкубак сёлета разыгралі «Шахцёр» як дзейны чэмпіён Беларусі і барысаўскі БАТЭ — як уладальнік Кубка краіны.
Матч праходзіў на стадыёне ФК «Мінск», што на сталічнай вуліцы Маякоўскага. Асноўны час гульні забітых мячоў не прынёс, а ў серыі пасляматчавых пенальці больш удалымі аказаліся салігорскія футбалісты.
Яны перамаглі з лікам 4:3. Адметна, што рашаючы пенальці рэалізаваў Аляксандр Гутар — брамнік «Шахцёра».