Саліст Вялікага тэатра Беларусі адмовіўся ад звання лаўрэата прэзідэнцкай прэміі
Ілля Сільчукоў усясветна вядомы оперны спявак, лаўрэат больш як 15 міжнародных конкурсаў вакалістаў паведаміў пра адмову ад прэзідэнцкай прэміі на сваёй старонцы ў фб.
«У святле таго, што адбылося, я адмаўляюся насіць званне тройчы лаўрэата гранд-прэміі прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Гэта несувымерна меншая страта ў параўнанні са скалечанымі і загубленымі жыццямі маладых герояў», — напісаў Сільчукоў.
«Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром», — працытаваў ён біблейскае пасланне да Рымлянаў.