Самаспаленне ў цэнтры Мінску

Устаноўлена асоба маладога чалавека, які здзейсніў самагубства на беразе ракі Свіслач у цэнтры Мінска.



samosozgenie.jpg

«Па гэтым факце следчыя праводзяць праверку. Асоба мужчыны, які абліў сябе запальнай вадкасцю і падпаліў, устаноўлена», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у праваахоўных органах.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, «папярэдне ўстаноўлена, што загінулы з'яўляецца непрацуючым жыхаром Цнянкі 1989 года нараджэння».
«Пра тое, што нейкі малады чалавек выліў на сябе з пластыкавай каністры бензін і падпаліў сябе, у міліцыю паведаміла дзяўчына», — удакладнілі ў праваахоўных органах. «Цяпер праводзіцца праверка», — праінфармавалі там.
interfax.by