«Сарваў і кінуў у праваахоўнікаў расліннасць». Завершана следства ў дачыненні да ўдзельніка беспарадкаў

Следчым упраўленнем УСК па горадзе Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 29-гадовага мінчаніна — актыўнага, як падамляецца на сайце Следчага камітэту, удзельніка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадкаў, якія адбыліся на тэрыторыі сталіцы ў жніўні 2020 года.

Фота sk.gov.by 

Фота sk.gov.by 

Па дадзеных следства, вечарам 9 жніўня мінулага года 29-гадовы мінчанін прыняў удзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, тым, што адбывалася на праспекце Пераможцаў у Мінску». Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, «убачыўшы, як праваахоўнікі спыняюць супрацьпраўныя дзеянні іншых грамадзян, ён сарваў расліннасць з кветніка і кінуў яе ў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Акрамя гэтага, абвінавачанаму інкрымінуюць «блакаванне шляхоў транспартных камунікацый шляхам выхаду на праезную частку, што пацягнула парушэнне працы гарадскога пасажырскага транспарту», а таксама будоўлю «барыкадаў на праезнай частцы, тым самым ствараючы перашкоду для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў» і «супраціў прадстаўнікам улады».

Фота sk.gov.by

Фота sk.gov.by

Следчыя дапыталі абвінавачанага і сведак. Відэазапісы, на якіх зафіксаваныя абставіны здзяйснення злачынстваў, агледжаны і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы. Следчымі вывучана асоба абвінавачанага-мужчына раней не судзімы і нідзе не працуе.

Паводле вынікаў расследавання мінчаніну выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту) і ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.