Сем разоў прымер: віртуальная прымерачная ў вашым смартфоне

Цяпер адзенне можна не толькі выбіраць і набываць, але і прымерваць проста ў вашым смартфоне – каб дакладна ведаць, як выбраная рэч будзе выглядаць менавіта на вас і спалучацца з вашым гардэробам.

Мінская кампанія VIP IT распрацавала мабільную праграму Goodstyle: дастаткова ўсталяваць яе на смарфтон, загрузіць сваё фота – і віртуальная прымерачная гатова!
Ужо сёння Goodstyle заключыла кантракты з такімі буйнымі вытворцамі і прадаўцамі адзення як Tom Tailor, Stradivarius, Lacoste, GUESS і іншымі. Яго партнёрамі з’яўляюцца таксама кампанія Lamoda — найбуйнейшы анлайн-прадавец адзення на тэрыторыі СНД – і вядомая гандлёвая пляцоўка Aliexpress.
Як жа гэта працуе? Праграма Goodstyle паказвае, як тая ці іншая рэч з каталогаў інтэрнэт-магазінаў будзе выглядаць на пакупніку, а таксама скамбініраваць яе з іншымі таварамі ці нават прадметамі, якія ўжо ёсць у гардэробе карыстальніка.

goodstyle_2.jpg


Галоўная прычына няўдалых інтэрнэт-пакупак – тое, што арыентавацца даводзіцца на прадстаўленыя на анлайн-вітрынах фота. Але нават самая якасная фатаграфія на мадэлі з каталога не дае ўяўлення аб тым, як будзе выглядаць гэта рэч на рэальным чалавеку, ці будзе яна яму пасаваць з улікам асаблівасцей целаскладу, знешнасці і густаў. Даводзіцца падключаць фантазію – альбо разлічваць на штучны інтэлект! Менавіта так працуе Goodstyle: вы загружаеце ў праграму сваё фота ў поўны рост, а праграма «прымервае» на яго выбранае адзенне. Goodstyle можа нават падказаць, з чым лепш выкарыстаць абноўку: вобразы можна ствараць як у спалучэнні з іншымі таварамі ў гэтым ці іншых інтэрнэт-магазінах, так і на базе гардэроба, які ўжо ёсць у вашым распараджэнні. 
Акрамя дапамогі ў прымерцы і набыці адзення праз інтэрнэт, Goodstyle дазваляе атрымаць навіны са свету моды, парады па стылі і іншую карысную інфармацыю. У перспектыве ў яго будуць дададзеныя тэхналогіі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, і тады ў анлайн-прымерачнай свой новы вобраз можна будзе ацаніць ў літаральным сэнсе з усіх бакоў – у фармаце 360°. Распрацоўшчыкі плануюць таксама «навучыць» сваю праграму падбіраць адзенне адпаведна асаблівасцям фігуры, целаскладу і пераваг карыстальніка.
Прыкладанне Goodstyle даступна карыстальнікм прылад на базе аперацыйных сістэм iOS і Andriod і бясплатна распаўсюджваецца праз АppStore ды Google Play.