«Сход»: наўпрост зараз праходзіць трансляцыя першай анлайн-сесіі дэлегатаў (відэа)

Пергай анлайн-сесія грамадскай ініцыятывы «Сход» трансляюцца ў гэтыя хвіліны на платформе Youtube. Чакаецца, што выступы дэлегатаў будуць працягвацца да 18.00.

2021_01_06_17.38.44_1024x683_1.jpg

Сёння перад гледачамі мусяць выступіць 152 чалавекі, якіх папярэдне абралі беларусы шляхам галасавання ў інтэрнэце. 38 з іх — члены асноўнага і пашыранага складу Каардынацыйнай Рады. Другая сесія адбудзецца ў наступную суботу.  

«Сход» — гэта незалежная грамадзянская ініцыятыва, за якой не стаяць палітычныя сілы ці партыі. Платформа створана для нацыянальнага дыялогу. На ролю дэлегатаў вылучаюцца звычайныя беларусы — «прадстаўнікі інтарэсаў народа», а ўсім астатнім прапануецца прагаласаваць за ўпадабаных кандыдатаў.

Як сцвярджаецца на сайце ініцыятывы, усяго будзе абрана 328 дэлегатаў. Ад імя беларусаў яны агучаць уладам праблемы ў грамадстве і будуць адстойваць інтырэсы людзей.