Штармавое папярэджанне для Беларусі: навальніцы, град і моцны вецер

Гідрамет Беларусі распаўсюдзіў аператыўнае папярэджанне пра неспрыяльныя метэаралагічныя з'явы на 14 чэрвеня.



20100705_5_rain.jpg

Па заходніх раёнах рэспублікі ў нядзелю з 09.00 да 15.00 чакаюцца навальніцы, якія да канца дня распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны. Месцамі пры навальніцах моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15 – 20 метраў у секунду, у асобных раёнах град, паведамляе сайт МНС.

Па Мінскай вобласці ў перыяд з 11.00 да 17.00 на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, якія захаваюцца да канца дня. Месцамі пры навальніцах моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15 – 20 метраў у секунду, у асобных раёнах град.

14 чэрвеня з 13.00 да 17.00 у Мінску чакаецца навальніца, навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня. Пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15 – 20 метраў у секунду.

У другой палове дня ў многіх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне 30 + 33 °С

У панядзелак 15 чэрвеня чакаецца ноччу +10, + 17 °С, па паўднёвым усходзе да + 19 °С; днём ад + 19 °С па паўночным захадзе да + 33 °С па паўднёвым усходзе краіны. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.