Сілавікі затрымалі дырэктара «Белэнергасеткапраекта»
Кіраўнік прадпрыемства Андрэй Караткевіч быў затрыманы 18 верасня на працоўным месцы.

Інфармацыю пацверділі супрацоўнікі «Белэнергасеткапраекта». Вядома, што ў кабінеце Караткевіча прайшоў ператрус.
Следчы камітэт ды іншыя сілавікі пакуль не пракаментавалі, хто з іх затрымаў дырэктара, і ў чым яго абвінавачваюць.
«Белэнергасеткапраект» займаецца праектаваннем ліній энергаперадач і электраабсталявання, адпаведнай навукова-даследчыцкай дзейнасцю. На прадпрыемстве распрацоўвалі праектную дакументацыю па комплексе супрацьаварыйнай аўтаматыкі АЭС у Астраўцы.
Паводле nn.by