Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго «ціктокера»
Затрыманні блогераў не спыняюцца. Сёння ў Мінску затрымалі яшчэ аднаго "ціктокера".

Сілавікі затрымалі TikTok-блогера Мікіту Пагоскага, праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяннае» вдэа з ім.
На відэа хлопец кажа, што затрыманы за тое, што размясціў у сацыяльнай сетцы відэа «непрыстойнага характару». Тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, публікуе таксама скрыншоты відэа, на якіх блогер апрануты ў міліцэйскую форму. У яго профілі ў TikTok пры гэтым падобных відэа няма.
На акаўнт Пагоскага падпісана 369 чалавек.