У Гродне затрымалі ўдзельніка галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе Мікалая Маркевіча

Затрыманне адбылося прама ў офісе, дзе зараз працуе былы дэпутат, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_06_21_12_32_14.jpg

У 90-х Мікалай Маркевіч быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня». У 2002 годзе яго асудзілі на два гады абмежавання волі за паклёп на Лукашэнку.

Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на Радыё Рацыя, быў старшынёй гарадзенскай суполкі «Таварыства беларускай мовы».

Цяпер 59-гадовы мужчына займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур»,