Стала вядома пра затрыманне лідскага дальнабойніка Валерыя Троцкага

Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманне адбылося яшчэ ў траўні. Мужчыну ўтрымліваюць у турме №1 Гродна. Што ставяць у віну, невядома, як мяркуецца — арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

photo_2022_06_21_16_26_04.jpg

Раней Валеры Троцкі працаваў у лідскай ахове, але потым звольніўся. Апошнім часам ён працаваў кіроўцам-дальнабойнікам.