З палітвязня, які не адпрацаваў размеркаванне, суд пастанавіў спагнаць грошы
Якаў Шафарэнка скончыў Брэсцкі прафесійны ліцэй будаўнікоў. Паколькі хлопец навучаўся бясплатна, то быў размеркаваны на адпрацоўку ў адну арганізацыю. Вядома, што Якаў знайшоў іншую фірму, куды папрасіў яго направіць — але ж да працы там не здолеў прыступіць: быў затрыманы.
З 20 снежня 2020 года Якаў за кратамі, нагадваюць праваабаронцы. Яго асудзілі да 5,5
гадоў калоніі з-за ўдзелу 10 жніўня 2020 ў акцыі пратэсту ў Брэсце.
У траўні 2022 года Маскоўскі суд Брэста разгледзеў пазоў
пракурора П. Маўляў, хлопец не адпрацаваў размеркаванне, таму яму б трэба
кампенсаваць 3605 рублёў у дзяржаўны бюджэт.
Суддзя Пётр Баброўскі пастанавіў: задаволіць пазоў на 3605
рублёў, а да таго ж спагнаць з Шафарэнка 180.25 рублёў дзяржаўнай пошліны.