Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча на «хіміі» моцна збілі і перавялі ў турму

Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча перавялі ў магілёўскую турму

pleskacevicz_1.jpg

Палітзняволенага Аляксандра Плескацэвіча 16 чэрвеня пасля 20 сутак у ШІЗА міліцыянты прывезлі ў папраўчую ўстанову № 43, каб той забраў свае рэчы, паведамляюць праваабаронцы. Пасля гэтага палітвязня перавялі ў магілёўскую турму № 4. Паведамляецца, што ва ўстанову Аляксандра прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.

Нагадаем, у канцы траўня яго два разы запар пакаралі «суткамі» ў штрафным ізалятары: першыя 10 сутак былі за «неахайны выгляд», а потым яшчэ 10 —  за «адмову прыбіраць месца агульнага карыстання».

Аляксандра абвінавацілі паводле ч.1 і ч.2 арт. 339 КК ("Хуліганства") за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас кахаю». У выніку, у судзе Плескацэвіча асудзілі на 2 гады "хіміі".

Даслаць лісты падтрымкі  палітвязню можна цяпер на адрас: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандр Іосіфавіч Плескацэвіч