Сітуацыя з беспрацоўем у Беларусі пагаршаецца

Працаўладкавацца ў рэгіёнах амаль бесперспектыўна. Хаця на ўтрыманне Цэнтраў занятасці ідуць вялікія грошы.

bespracouje_1.jpg


Падобна на тое, што ў Цэнтрах занятасці ідзе гульня ў кошкі-мышкі, кажа беспрацоўны жыхар Бярозы, праваабаронца, 53-гадовы Сяржук Русецкі:

— А з новага году ўвядуць павышэнне платы за кватэру… Далі накіраванне на працу. Там месца няма. Палова тых прапановаў, якія нібыта ёсць, іх у рэальнасці няма. Шмат у якіх гарадах Беларусі з працай проста глуха.

Беспрацоўныя ў Беларусі не абаронены абсалютна, кажуць беларускія грамадзяне:

— Аніяк. Беспрацоўныя кінутыя. Дапамога па беспрацоўю ў нас складае базавую велічыню, на якую пражыць немагчыма.

— З такой дапамогай па беспрацоўю, канешне, не абароненыя. Улады кажуць, што ў нас вельмі маленькае беспрацоўе. Але гэта па словах уладаў.

— У нас увогуле ніхто не абаронены — ні беспрацоўныя, ні працуючыя.

— Пры дыктатурах у людзей увогуле не існуе ніякіх правоў.

Паводле Сержука Русецкага, яму плацілі як скарочанаму з вялікім стажам 11 месяцаў па 50 рублёў. З меншым стажам дапамога складае 20 і менш рублёў. А калі чалавек звольніўся па нейкай прычыне сам, то не атрымае ні капейкі.
www.racyja.com