Сяргей Ціханоўскі: Крым павінен быць не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта ўкраінскім
Палітзняволены блогер, аўтар праекта «Краіна для жыцця» і муж Святланы Ціханоўскай выказаўся на тэму Крыма наўпрост з-за кратаў.

Сяргей Ціханоўскі, знаходзячыся ў няволі, раз-пораз знаходзіць магчымась адказваць на пытанні сваіх падпісчыкаў. Гэтым разам яго сярод іншага спыталі: «Сяргей, чый Крым?»
— Тое, што ў Беларусі транслююцца расійскія каналы — гэта велізарнае зло, — цытуе адказ Сяргея Ціханоўскага «Краіна для жыцця». — Раней, гледзячы, напрыклад, «60 хвілін» у мяне
былі сумневы адносна дакладнасці адлюстравання падзей ва Украіне. Цяпер, калі я
ўбачыў, як яны асвятляюць падзеі ў Беларусі, як абылгалі нас усіх і
падтрымліваюць дыктатара, абсалютна відавочна, што яны абылгалі і ўкраінцаў.
Вядома, Крым павінен быць не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта ўкраінскім.