Сяргей Лісічкін адмовіўся станавіцца галоўным рэдактарам «Прессбола»
Як стала вядома Tribuna.com, пасля размовы з калектывам рэдакцыі «Прессбола» карэспандэнт тэлеканала АНТ Сяргей Лісічкін адмовіўся станавіцца галоўным рэдактарам выдання.

Раней пасаду галоўнага рэдактара пакінуў Дзмітрый Герчыкаў, які летам на гэтай пасадзе змяніў Сяргея Кайко (Сяргей цяпер працуе ў «Новым часе»). Журналіст у лістападзе напісаў заяву аб сыходзе з выдання. Аб прычынах не паведамляецца.
Пасля сыходу Герчыкава некалькі нумароў выходзілі пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага рэдактара Дзмітрыя Беленькага.
Паведамляецца, што калектыў рэдакцыі актыўна прапануе кандыдатаў на пасаду галоўрэда з ліку сваіх журналістаў, аднак не знаходзіць разумення ў АБФФ.
На АНТ Лісічкін з’яўляўся аўтарам спартыўных праграм. Ён адзін са стваральнікаў фільма пра футбаліста Аляксандра Пракапенкі і аўтар рэпартажаў.