Прапанова, ад якой нельга адмовіцца? Журналіст АНТ усё ж стаў рэдактарам «Прессбола»
Карэспандэнт АНТ Сяргей Лісічкін у размове з карэспандэнтам Tribuna.com заявіў, што ўсё ж стаў галоўным рэдактарам «Прессбола».
«Магу вам паведаміць, што заўтрашні нумар газеты «Прессбол» выйдзе пад маім подпісам. Я афіцыйна прызначаны галоўным рэдактарам. 17 снежня ў мяне першы працоўны дзень на новай пасадзе. Больш пакуль нічога казаць не хачу. Задача № 1 на сённяшні дзень-гэта завяршыць год. Заканчваецца ў канцы снежня падпіска на «Прессбол», і дзякуй Богу, што ў гэтым разуменне з калектывам знойдзена. І ніякія звады нікому не патрэбныя. Вырашылі засяродзіцца цалкам на нумарах, якія выйдуць у пятніцу і ў аўторак. Трэба скончыць год», — сказаў Лісічкін.
Раней паведамлялася, што пасля размовы з калектывам рэдакцыі Лісічкін адмовіўся станавіцца галоўным рэдактарам выдання.
Раней пасаду галоўнага рэдактара пакінуў Дзмітрый Герчыкаў, які летам на гэтай пасадзе змяніў Сяргея Кайко (Сяргей цяпер працуе ў «Новым часе»). Журналіст у лістападзе напісаў заяву аб сыходзе з выдання. Аб прычынах не паведамляецца.
Пасля сыходу Герчыкава некалькі нумароў выходзілі пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага рэдактара Дзмітрыя Беленькага.
Паведамляецца, што калектыў рэдакцыі актыўна прапануе кандыдатаў на пасаду галоўрэда з ліку сваіх журналістаў, аднак не знаходзіць разумення ў АБФФ.
На АНТ Лісічкін з’яўляўся аўтарам спартыўных праграм. Ён адзін са стваральнікаў фільма пра футбаліста Аляксандра Пракапенкі і аўтар рэпартажаў.