Сёння адразу два Пантыфіка кананізаваны ў Ватыкане — Ян Павел II i Ян XXIII (+ відэа)

27 красавіка на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане а 5.00 адкрыўся ўваход у каланады на Плошчы Св. Пятра. А 9-й раніцы распачалася кананізацыйная св. імша папаў рымскіх Яна Паўла II i Яна XXIII.



kanonizacyja.png

FOT. PAP / RADEK PIETRUSZKA

Заўтра адбудзецца падзячная св. імша для пілігрымаў з Польшчы ў падзяку за кананізацыю Яна Паўла II i Яна XXIII

Магчымасць прыняць удзел у кананізацыйным святкаванні будуць мець і палякі, якія засталіся дома. Вось падзеі, якія, між іншым, адбудуцца ў Польшчы:

Варшава

Галоўнае святкаванне распачнецца ў пятніцу на пл. Пілсудскага канцэртам “Не бойцеся ісці супраць цячэння”. У ім выступяць сярод іншых гурты “Raz, Dwa, Trzy”, “Voo Voo”, “Zakopower”, “T.Love”, Кася Кавальска, Уршуля. Ганаровы патранат над мерапрыемствам прыняў Прэзідэнт Браніслаў Камароўскі.

Цікавай прапановай для моладзі з’яўляецца гарадская гульня “Do źródeł”, якую праводзіць Цэнтр спадчыны Яна Паўла II. Мэта гульні – набліжэнне ўдзельнікам тэм пілігрымак Яна Паўла II у Польшчу і папскіх пасланняў. Поле гульні будзе базавацца на спецыяльнай інсталяцыі “Варшава Яна Паўла II”, якая будзе ўсталявана ў месцах, дзе бываў папа-паляк. Старт знаходзіцца ў “зоне JP2” перад касцёлам св. Ганны.

Познань

З нагоды кананізацыі Яна Паўла II у Познані іспанскі тэнар Пласіда Дамінга. Канцэрт будзе таксама адкрыццём святкавання юбілею 1050-годдзя хрышчэння Польшчы.

У канцэрце прагучаць сярод іншага творы з альбома “Amore Infinito”, музыка да якіх напісана на вершы Караля Вайтылы. У канцэрце прыме таксама ўдзел вядомая польская спявачка Юстына Стэчкоўска, якая разам з Пласіда Дамінга праспявае папулярны гімн “Ава Ойча”, а ў дуэце з Дамінга-малодшым праспявае адзін з вершаў Караля Вайтылы.

Арганізатары канцэрта: Познанскі музычны тэатр, гарадскія ўлады Познаня і агенцтва “Prestige MJM”.

 

Вроцлаў

Врацлавяне будуць мець магчымаць паглядзець ан-лайн трансляцыю ўрачыстасцей у Ватыкане на спецыяльных тэлеэкранах, усталяваных на плошчы Рынку. А 16:00 гадзіне яны могуць паслухаць канцэрт “Vratislavia Sacra”, а з 18:00 - канцэрт “Santo Subito” аўтарства Пятра Рубіка. Фіналам будзе спецыяльны паказ мультымедыйнага фантана пад “Залай Стагоддзя”.

За дзень да ўрачыстасцей у аўтобусах і трамваях будуць высвечвацца цытаты з папскіх пасланняў Яна Паўла II.

Кракаў

Кракаў ушануе кананізацыю папы-паляка канцэртам “Кракаўскія артысты свайму Святому”, арганізаваным Кракаўскім цэнтрам культуры на Малым рынку. На сцэне выступяць сярод іншых Рэната Пшэмык і Збігнеў Вадэцкі. 

Кракавяне і турысты будуць мець магчымасць адчуць атмасферу знакамітых сустрэч папы рымскага з веруючымі пад Папскім акном па вул. Францішканскай, 3. У суботу (26 красавіка) і ў дзень кананізацыі (27 красавіка, нядзеля) з 21:00 на фасадзе Палаца кракаўскіх архіепіскапаў будзе паказана мультымедыйнае відовішча ў тэхналогіі 3D.

Люблін

Жыхары Любліна будуць мець магчымасць паглядзець трансляцыю кананізацыйных урачыстасцей у Ватыкане на спецыяльных тэлеэкранах, усталяваных на тэрыторыі парафіі св. Сям’і ў Чубах. Менавіта там у 1987 годзе папа сустракаўся з веруючымі.

На панядзелак, 28 красавіка, запланаваны хэпенінг перад гарадской ратушай, падчас якога будуць чытацца творы Яна Паўла II.

Па інфармацыі Пасольства Рэспублікі Польшча і канала "Еўраньюс"