Сёння — дзень народзінаў палітвязня Мікалая Аўтуховіча
Мікалаю Аўтуховічу — вядомаму актывісту, прадпрымальніку, ветэрану афганскай вайны — сёння спаўняецца 51 год. Свой дзень нараджэння палітвязень чарговы раз сустракае ў гродзенскай турме № 1.
Мікалай Аўтуховіч нарадзіўся на Каляды, 7 студзеня 1963 года, у Ваўкавыску. З 1981 года служыў у арміі ў Саратаўскай вобласці Расіі — кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага
прызначэння. Пазней скончыў школу прапаршчыкаў і папрасіў накіраваць яго на службу ў Афганістан. За ахову моста пад Кандагарам і ўдзел у іншых аперацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума
медалямі — «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Пасля звальнення з арміі ў 1991 годзе стаў займацца бізнесам у родным горадзе.
Ён быў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і Еўрасаюза.
У маі 2010-га за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі Вярхоўны суд Беларусі прызнаў яго вінаватым на падставе часткі 3 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя
дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і прыгаварыў да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Праваабаронцы прызналі Аўтуховіча палітзняволеным, асуджаным за сваю актыўную грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй. Акрамя таго, адзначаюць яны, падчас суда над ім былі дапушчаныя
сур'ёзныя працэсуальныя парушэнні.
Асуджанага перавялі з калоніі № 5 у Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) у гродзенскую турму № 1. У турме палітзняволенаму прапанавалі напісаць прашэнне аб
памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён адмовіўся гэта рабіць.
У верасні 2013 года праваабаронцы са спасылкай на крыніцу ў гродзенскай турме паведамілі, што Мікалай Аўтуховіч парэзаў сабе жывот лязом, выказваючы такім чынам пратэст супраць «адкрыта
здзеклівага стаўлення» да яго з боку турэмнай адміністрацыі, якая пастаянна да яго чапляецца. Праваабаронцы мяркуюць, што адміністрацыя наўмысна робіць Аўтуховіча «злосным
парушальнікам рэжыму: «У гэтым статусе яго лёгка асудзіць паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і даць яму
дадатковы тэрмін, або прызначыць прэвентыўны нагляд пасля вызвалення.
Выйсці на волю Мікалай Аўтуховіч павінен 9 красавіка гэтага года.
Напісаць ліст (віншаваць ніколі не позна) Мікалаю Мікалаевічу Аўтуховічу можна па адрасе: