Сёння ноччу беларусы ўбачаць рэдкі «сунічны» Месяц

21 чэрвеня жыхары ўсёй Зямлі стануць сведкамі рэдкага супадзення летняга сонцастаяння і поўні. У наступны раз такая падзея адбудзецца толькі ў 2062 годзе.

gazetadaily.ru_14.12.2015_ukzy3iny6udftgokxt5cvrbiq6xft3ho.jpg


Як паведамляе tut.by, для беларусаў момант сонцастаяння прыйдзецца на 01:34 21 чэрвеня — у гэты час Сонца будзе знаходзіцца на максімальнай вуглавой адлегласці ад нябеснага экватара. Гэтая ноч стане самай кароткай у годзе. 20 і 21 чэрвеня вышыня Сонца для Мінска складзе больш за 59 ° — найбольшае значэнне за ўсё лета. Дзень 20 чэрвеня стане самым доўгім у годзе: ад усходу да заходу Сонца пройдзе 16 гадзін 57 хвілін.

 

Цікава, што самая кароткая ноч упершыню за доўгі час супадзе з поўняй. У гэтым месяцы пік поўні выпаў на 14:03 20 чэрвеня — усяго на 11 гадзін раней моманту сонцастаяння. У мінулы раз такое супадзенне здаралася трыццаць гадоў таму ў 1986 годзе — тады поўня і раўнадзенства «разышліся» на 11 гадзін. Яшчэ больш дакладная «сустрэча» адбылася ў 1967-м — розніца склала менш за тры гадзіны. У наступны раз поўня з раўнадзенствам выпадуць на адны суткі толькі праз 46 гадоў — 21 чэрвеня 2062 года.

 

Чэрвеньскі поўны Месяц часам называюць «клубнічным» або «сунічным» з-за таго, што ў чэрвені пачынаецца збор гэтых ягад. Таксама чэрвеньскую поўню называюць ружовай або мядовай. Сам дыск Месяца гэтай ноччу свой колер не зменіць.