Сёння ў Мінску адключаць ацяпленне ў жылых дамах

Ацяпляльны сезон заканчваецца. У Мінску ў жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах адключаць ацяпленне ў панядзелак, 9 красавіка.

Фота с сайта murki.com.ua.

Фота с сайта murki.com.ua.

Ацяпляльны сезон для жылфонду, інтэрнатаў, гасцініц, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў сталіцы завяршаецца 9 красавіка. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
Пра гэта агенцтву “Мінск-навіны” паведаміў Дзмітрый Плашкоў, намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама. Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне сталічныя ўлады прынялі 6 красавіка. Чыноўнікі ўлічылі спрыяльны прагноз надвор’я, сур’ёзных замаразкаў не чакаецца.

"Сярэднясутачная тэмпература паветра, якая ўсталявалася, дала магчымасць прыняць такое рашэнне. І хоць мы далей прадоўжым маніторыць надвор’е, сур’ёзных замаразкаў не чакаем. Тым не менш, пакуль сістэмы будуць заставацца запоўненымі да пачатку сезонных работ, каб у выпадку замаразкаў можна было прыняць нейкія меры”, — адзначыў Дзмітрый Плашкоў.
У бальніцах, школах, дзіцячых садках, сацыяльных установах, бібліятэках, музеях, архівах цяпло адключаць у аўторак, 10 красавіка. У адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах Мінска ацяпленне пачалі адключаць яшчэ 5 красавіка.
euroradio.fm, www.racyja.com