Спартыўны клуб «Волат» вымушаны прыпыніць дзейнасць
Спартыўны клуб «Волат» пакуль працаваць не здолее. Ён не прайшоў «праверку» і закрываецца.
![jury_uscinovicz__6__logo_1.jpg jury_uscinovicz__6__logo_1.jpg](/img/v1/images/jury_uscinovicz__6__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў рэканструктар, інструктар па гістарычным фехтаванні Юрый Усціновіч.
Аднак клуб спадзяецца, што спыняе дзейнасць толькі часова і неўзабаве «знойдзе выйсце, каб працягваць трэніроўкі».
![Сувязь з продкамі, «хвароба патрыятызму» і ўнутраная свабода Сувязь з продкамі, «хвароба патрыятызму» і ўнутраная свабода](/img/v1/images/jury_uscinovicz__1__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)