Спецслужбы праігнаравалі новую палітыку канфідэнцыяльнасці Telegram

У жніўні 2018 месенджер Telegram аднавіў палітыку канфідэнцыяльнасці, згодна з якой асобы, падазраваныя ў тэрарызме, пры наяўнасці адпаведнага судовага рашэння, могуць быць выдадзеныя спецслужбам.

telegram.jpg

У выпадку падобных запытаў кампанія паабяцала публікаваць справаздачы кожныя паўгады на афіцыйным канале, аднак з моманту яго стварэння 28 жніўня там так нічога і не з'явілася. Павел Дураў пацвердзіў, што гэта сапраўды так.

Чытайце таксама: Тэлеграм - зручна і (не)бяспечна


Да гэтага Telegram няспынна маніторыў і блакаваў каналы ІДІЛ. Напрыклад, толькі ў лютым было заблакавана 8 тысяч каналаў гэтай арганізацыі.
У жніўні 2017 ФСБ запатрабавала перадаць ей ключы шыфравання для дэкадзіравання дадзеных карыстачоў. Месенджер адмовіўся падпарадкоўвацца і ў красавіку 2018 быў заблакаваны на тэрыторыі Расіі.
Паводле www.kod.ru