«Справу студэнтаў» перадалі ў суд Савецкага раёна

Пра гэта паведаміла сяброўка «Задзіночання беларускіх студэнтаў» Дар'я Рублеўская.

safe_image_3.jpg

Суддзёй прызначана сумнавядомая Марына Фёдарава, адна з лідарак у палітычна матываваных справах.Падтрымаць палітзняволеных студэнтаў можна карэспандэнцыяй і пералікам сродкаў на рахункі, а яшчэ — данатам на Стыпендыю імя Аркадзя Смоліча.
Агулам у краіне 41 студэнт знаходзіцца пад крымінальным пераследам. Гэтая лічба ўключае ў сябе ўсе вядомыя кейсы пераследу студэнцтва за удзел у будзь-якіх грамадскіх актыўнасцях і мірных акцыях. 
12 з іх — па «справе студэнцтва». Гэта тыя, хто быў арыштаваны 12 лістапада і цяпер знаходзіцца ў СІЗА. Гэта Яна Арабейка, Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Глеб Фіцнер, Анастасія Булыбенка, Ілля Трахтэнберг, Ягор Канецкі, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Таццяна Якельчык, выкладчыца Вольга Філатчанкава. Іх затрыманнямі і ператрусамі займаліся супрацоўнікі КДБ.
Пасля ператрусаў у пакоях інтэрнатаў і кватэрах бацькоў, у студэнтаў_к забралі камп'ютары, тэхніку, нататнікі і іншыя ўласныя рэчы. Іх змясцілі ў СІЗА КДБ і пэўны час не дапускалі адвакатаў. Праз 10 дзён іх перавялі ў СІЗА на Валадарскага і двойчы працягвалі ўтрыманне пад вартай.