Бабарыка ў судзе назваў абвінавачанні палітычна матываванымі і адмовіўся даваць паказанні
Віктар Бабарыка ў судзе назваў абвінавачанні палітычна матываванымі. 6 красавіка былы экс-старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» павінен быў даваць паказанні. Але, зрабіўшы заяву, даваць паказанні адмовіўся.

Віктар Бабарыка ў судзе / @viktarbabarykaofficial
Бабарыка хадайнічаў пра канфідэнцыйную сустрэчу з адвакатам ў перапынку суда. Суд яму ў гэтым адмовіў.
Бабарыку абвінавачваюць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і ў «адмыванні» грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Cваёй віны ён, у адрозненне ад іншых фігурантаў справы, не прызнае, паведамляе «Еўрарадыё».
Віктар Бабарыка прызнаны палітвязнем. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года.
Працэс пачаўся 17 лютага 2021-га. Ён праходзіць ў будынку суда Маскоўскага раёна МІнска.