Стань чараўніком мяча — вазьмі ўдзел у турніры па пляжным міні-футболе на Vulica Brasil

Калі ў вас яшчэ не атрымалася гэтым летам пабываць на пляжы, то 10 жніўня ёсць шанец гэта зрабіць. І прама ў цэнтры Мінска, на любімай Кастрычніцкай вуліцы.

afisha_bel.jpg

Экафестываль «Пастарнак» запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у турніры па пляжным міні-футболе, які пройдзе ў рамках вялікага беларуска-бразільскага фестывалю урбан-арта Vulica Brasil 10 жніўня на вуліцы Кастрычніцкая. Уменне гуляць у футбол не важнае — галоўнае жаданне!
Хочаш паспрабаваць свае сілы або упэўнены, што перамога ў цябе ў кішэні? Тады дзейнічай! Збірай сваю каманду ў колькасці ад 4 да 6 удзельнікаў, прыдумвай дзёрзкую назву і запаўняй заяўку. Удзельнічае ўсяго 16 каманд, так што спяшайся!
У турніра ёсць пэўныя правілы, якія варта абавязкова выконваць. Уважліва пазнаёмся ​​з імі, бо яны адрозніваюцца ад звыклых.
Змяшаныя каманды
Так, у гэтым турніры могуць прыняць удзел толькі каманды, якія складаюцца з людзей рознага полу.
Пясчанае пакрыццё
Гульні пройдуць на пясчаным пакрыцці, аднак гуляць будзем у абутку, каб пазбегнуць лішніх траўмаў.
Fair Play
Мы верым у тое, што спартыўныя спаборніцтвы могуць прайсці ў сяброўскай атмасферы і суддзя нам не спатрэбіцца. Ролю суддзі будзе выконваць мадэратар, які будзе дапамагаць вырашаць спрэчныя пытанні, а таксама сачыць за часам.
Поўны спіс правілаў чытайце тут.
Так, калі цябе нічога не спалохала, тады чакаем тваёй заяўкі і сустракаемся 10 жніўня на пляжным полі!
Генеральны партнёр турніру — сетка АЗС А100.
Партнёры турніру — букмекерская кантора МАРАФОН БЕТ, экафестываль Пастарнак, футбольная школа Мікалая Мурашкі, Беларуская федэрацыя футболу, праваабарончая арганізацыя Human Сonstanta, сетка па барацьбе з расізмам і ксенафобіяй у еўрапейскім футболе Fare network.
Усе навіны і абнаўленні можна знайсці на сайце праекту «Пастарнак». Падпісвайцеся на нашы старонкі ў Facebook, Instagram і Vkontakte.
Дата: 10 жніўня Месца: вул. Кастрычніцкая (тэрыторыя каля Willing Hotel)
Уваход вольны!
Стаць партнёрам мерапрыемства: ecomarket.pasternak@mail.ru
Паводле прэс-рэлізу