5 падзей Vulica Brasil, якія варта наведаць
Мастакі Vulica Brasil пераходзяць у турба-рэжым: на некаторых аб'ектах гуру арта ваяюць свае стрыш-шэдэўры ў 3 (!!!) змены, хтось робіць усё магчымае, каб ягоная праца пабачыла Мінск.

Пакуль на пляцоўках з мураламі ідзе актыўны двіж, прапануем спіс івентаў, якія варта наведаць сапраўднаму жыхару сталіцы.
Панядзелак, 5 жніўня
18:30 Адкрыццё выставы "Vulica Gallery" (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19).
20:00 Korpus Culture Center
"Шчаслівы горад: як урбаністыка можа паляпшаць настрой".
Адкрытая лекцыя па урбаністыцы шчасця ад бразільскага архітэктара Lourenço Gimenes.

Аўторак, 6 жніўня
5:31–20:59. Пасадка лесу бесперапыннага квітнення (каля Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16).
19:00–22:00. Варкшоп для спецыялістаў па ўрбаністыцы ад бразільскага архітэктара Lourenço Gimenes. Праца над Генеральным планам і ўрбан-аб’ектамі Vulica Brasil (Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16).

Серада, 7 жніўня
20:00 Кінапаказ стужкі пра бразільскіх фотавытворцаў «Image makers: Выявы адсутнасці».
Адкрыццё кінафотавыставы, дыскусія на тэму крэатыўнага фота (Культурны цэнтр Корпус, праспект Машэрава, 9).

Чацвер, 8 жніўня
Наведванне дзіцячага лагеру «Свіцязь» (вёска Навасады Навагрудскага раёна). Майстар-класы і роспіс будынкаў лагеру ад бразільска-беларускага арт-кам'юніці.

Пятніца, 9 жніўня
19:00–22:00. Другі этап варкшопа для спецыялістаў па ўрбаністыцы ад бразільскага архітэктара Lourenço Gimenes. (Lo-Fi Customs, вул. Кастрычніцкая, 16/3).
Паводле прэс-рэлізу