SPRAVAздача: вялікі фестывальны фотарэпартаж з вёскі Белая Царква

На гэтых выходных на паўвостраве Чарэйскага возера на Віцебшчыне прагрымеў фестываль SPRAVA. У вёсцы Белая Царква ён праводзіцца ўжо трэці год, таму яго смела можна называць традыцыйным.

sprava_q7_logo.jpg

Кожны раз фэст набірае ўсё большыя і большыя абароты. У гэтым годзе SPRAVA вырасла ўжо да трох дзён, і ў параўнанні з першым фестывалем — не менш, чым у тры разы па наведвальнікам і наведвальніцам.

 

sprava_3_logo.jpg

Фестываль Месца, як ён пазіцыянуецца, вучыць людзей узаемадзейнічаць з прыродай і навакольным асяроддзем. Да гэтага на фестывалі можна было прыйсці праз дзясяткі майстар-класаў, лекцыяў, экскурсіяў, спектакляў, кінапаказаў, дыяфільмаў і імпрэзаў. Адчуць гармонію з прыродай можна было пры гатаванні фалафеля з крапівы, збору і ферментацыі зёлак ці начных танцаў пад старым дубам.

Пад зорным небам на паўвостраве можна было паслухаць спевы Shuma, Port Mone, НагУаль, а ў адмысловых гнёздах — паэтаў Андрэя Хадановіча, Віталя Рыжкова, Стася Карпава і іншых. Дарэчы, агулам на SPRAVA за тры дні прайшло каля сарака канцэртаў у самых розных формах.

 

sprava_368_logo.jpg

sprava_27_logo.jpg

sprava_8e_logo.jpg


sprava_3938_logo.jpg

sprava_4_logo.jpg


Як адзначаюць у маніфесце арганізатары фестывалю, адной з асноўных задач SPRAVA з’яўляецца сумленны абмен з Месцам, якое перайшло нам у спадчыну. Гэты маніфест у большай ступені прысвечаны старадаўняй уніяцкай царкве 16 стагоддзя, пад сценамі якой і праводзіўся фестываль. Але пад Месцам тут разумеецца і тое, дзе мы жывем і куды прыходзім і прыязджаем штодзень, штогод ці адзін раз у жыцці.

Арганізатары гэтай ініцыятывай заклікаюць чалавека быць удзячнымі ўнікальнаму і багатаму асяроддзю, у якім стагоддзямі збіраліся глеем, цаглінамі і магіламі любоў і боль. Быць беражлівымі і ўважлівымі да Месца, якое перажыло самыя розныя праявы чалавечага існавання і захавала яго сляды. Да месца, што сваім спакоем вучыць нас прымаць уласную нязначнасць і часовасць.

 

spava_373_logo.jpg

sprava_7898_logo.jpg

Адна з мясцовых жыхарак распавяла: “Гэтыя мясціны проста выміраюць… У Чарэі [суседнім аграрадку] ужо даўно не нараджаюцца людзі. Тут толькі паміраюць. SPRAVA адзіная надзея на нейкае аднаўленне гэтых мясцін”.

 

sprava_38_logo.jpg

Сапраўды, як заяўлялі арганізатары, SPRAVA — гэта тое, неад'емнай часткай чаго з’яўляецца кожны ці кожныя, хто ступіць на тэрыторыю паўвострава. Не назіральнікам, не госцем, а менавіта ўдзельнікам і ўдзельніцай.

sprava_e6_logo.jpg

“Новы Час” адправіўся на Віцебшчыну ў вёску Белая Царква і зафіксаваў самыя цёплыя моманты фестывалю, у якім адраджаецца Месца, Чалавек і Душа.

sprava_1891_logo.jpg

sprava_38_1_logo.jpg

sprava_20_logo.jpg


sprava_78_logo.jpg