Статычны шлях

Сёлетні Чарнобыльскі шлях прайшоў у статычным варыянце. Традыцыйнага шэсця не было.

Некалькі соцень чалавек сабраліся ў Парку каля плошчы Бангалор. Падчас мітынгу ўздымаліся тэма будаўніцтва Беларускай АЭС, выступоўцы гаварылі, што краіне, якая так моцна пацярпела ад радыцыяйных выкідаў не патрэбная атамная станцыя, што будзе таіць у сабе патэнцыйную пагрозу. Згадваліся і праблемы ўзаемаадносінаў грамадства і ўлады: палітычныя вязні, ціск на СМІ, падзел людзей на лаяльных уладам і апазіцыйна настроеных.

1731592aca5fb4d789c4119c65c10b4b.JPG

Арганізатары традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях» адмовіліся ад яго правядзення ў сувязі з забаронай Мінгарвыканкама. Было вырашана абмежавацца правядзеннем дазволенага мітынгу каля Чарнобыльскай капліцы на плошчы Бангалор.
Напрыканцы мітынгу яго ўдзельнікі прынялі тры рэзалюцыі. У першай былі агучаны патрабаванні неадкладна спыніць усе палітычна матываваныя працэсы, звязаныя з поствыбарчымі падзеямі ў снежні мінулага года. У другой – патрабаванні  аб вяртанні сацыяльных ільгот ўдзельнікам ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама стварэнні пры ўрадзе Беларусі пастаянна дзеючага камітэта па наступствах аварыі на ЧАЭС, які б сачыў за захаваннем правоў ліквідатараў. У трэцяй -- аб недапушчэнні будаўніцтва АЭС у Беларусі. Пасля гэтага частка удзельнікаў мітынга прайшла да Чарнобыльскай капліцы, каб паставіць свечкі і ўскласці кветкі.
Нягледзячы на тое, што Чарнобыльскі шлях не абяцаў быць шматлікім, 26 красавіка міліцыя працавала ва ўзмоцненым рэжыме. Станцыя метро «Акадэмія навук» увечары 26 красавіка часова была закрытая для пасажыраў. Улады прэвентыўна стваралі перашкоды сабрацца людзям у цэнтры гораду. Да традыцыйнага апошнімі гадамі месца збору – Акадэміі навук – былі падцягнутыя аўтазакі з амапам, аўтобусы з міліцыянтамі.
-------------------------------------------------------
Фота Арцёма Лявы