Статкевіч арыштаваны на пяць сутак
Мікалай Статкевіч арыштаваны на пяць сутак за салідарнасць з брэстаўчанамі.

Фота spring96.org
Рашэнне аб гэтым вынес суд Ленінскага раёна Брэста. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал "Баста!".Нагадаем, аднаго з лідараў
Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча затрымалі на акцыі
пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце. Разам з палітыкам былі арыштаваныя блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў і некалькі актывістаў.
Мікола Статкевіч адразу адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе, паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна». Суддзя Семянчук разглядаў справу Статкевіча без ягонага ўдзелу. І прыняў рашэнне пакараць палітыка арыштам на 5 сутак.
Разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава перанесены на заўтра, 16 кастрычніка, каб яны заключылі дамовы з адвакатамі.