Стваральнікі валошкавага марозіва прапануюць засеяць валошкамі і жытам мінскія двары

"Белы полюс" хоча засеяць у сталічных дварах валошкава-жытнёвыя клумбы і накарміць жыхароў шматпавярховак нашумелым пламбірам. Да 7 чэрвеня ўключна мінчукам прапануюць запоўніць анкету і распавесці, чаму менавіта іх двор патрабуе ажыўлення. 

foto_3.jpg


Пяці самым матываваным удзельнікам прывязуць па пяць кантэйнераў з валошкава-жытнёвай расадай. 100 пачкаў пламбіру ў цукровым кубачку атрымаюць суседзі, якія выйдуць высаджваць расаду ў клумбы, а скрыня марозіва "Валошка" дастанецца ўдзельніку, чыя заяўка найбольш спадабаецца гарадскому ляснічаму Ігару Корзуну.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя заяўляе, што мінімальны паказчык азелянення мегаполіса мусіць складаць хаця б 9 квадратных метраў зеляніны на чалавека. У цэлым Мінск паспяхова выконвае гэтую ​​норму, аднак большая частка кветак і дрэў сканцэнтраваная ў цэнтры сталіцы. Многім жылым раёнам "падалей": Фрунзенскаму, Маскоўскаму, Кастрычніцкаму – відавочна не хапае раслінаў. "Белы полюс" вырашыў дадаць у жыццё мінчукоў валошкавых фарбаў і заадно парадаваць жыхароў шматпавярховак смачным марозівам.
Ініцыятары праекта ўжо высадзілі кветкі ў адмысловыя скрыні, якія пасля падвядзення вынікаў конкурсу прывязуць гараджанам для перасадкі ў клумбы. Памеры кветнікаў складуць каля 5 квадратных метраў. Галоўны капрыз валошак – шмат сонца, таму пажадана, каб у вашым двары былі ўчасткі, якія добра асвятляюцца днём. Запаўняючы заяўку, прыкладзіце фота такога ўчастка. Калі ўсё пойдзе паводле плану, то ўжо ў ліпені пяць мінскіх двароў зайграюць валошкавымі фарбамі і стануць прывабнымі фотазонамі.
Вынікі конкурсу з'явяцца ў інстаграм-профілі @belypolus да 8 чэрвеня, а валошкі ў двары прывязуць 9 чэрвеня (нядзеля) ранкам. Жыхароў пяці двароў, якія выйдуць высаджваць валошкі з жытам, накормяць марозівам "Белы полюс" – яны атрымаюць 100 упаковак пламбіру, ​​а самому заяўніку падораць цэлую скрыню "Валошак".