Суд над байцом ММА Аляксеем Кудзіным пачнецца 5 жніўня
Стала вядома, што 5 жніўня пачнецца суд над спартсменам Аляксеем Кудзіным, паведамляе «Вясна».
![18c2659d_08c0_41d4_b86d_ca5a2eeff65c_w1023_r1_s.webp 18c2659d_08c0_41d4_b86d_ca5a2eeff65c_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/18c2659d_08c0_41d4_b86d_ca5a2eeff65c_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яго абвінавачваюць у «супраціве супрацоўніку органаў
унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 363
КК).
Працэс пройдзе ў судзе Маладзечанскага раёна (вул. Партызанская, 5) і пачнецца ў 10.30. Суддзя — Вольга Дубовік.
Нядаўна Расія выдала чэмпіёна свету Аляксея Кудзіна Беларусі, зараз ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА №1.