Суд пакараў папраўчую калонію ў Віцьбе
Папраўчая калонія №3 у пасёлку Віцьба Віцебскага раёна трапіла пад суд, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Вышка калоніі «Віцьба». Фота Сяржук Серабро
Паведамляецца, што падчас нарыхтоўкі лесу ў адным з лясгасаў Віцебскай вобласці папраўчая калонія самавольна высекла 17 насенных хвояў і адзін дуб, не прызначаныя ў высечку. Шкода ацэньваецца ў 8838 рублёў 40 капеек.
30 траўня суд Віцебскага раёна прызнаў папраўчую калонію вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 16.17 КаАП — незаконная высечка ў эксплуатацыйных лясах. На калонію наклалі штраф у 640 рублёў (20 базавых велічыняў).
Ці сплаціла калонія шкоду апроч штрафу, не паведамляецца.