Супраць Святланы Ціханоўскай Генпракуратура распачала новую крымінальную справу
Генпракуратура распачала новую крымінальную справу супраць Святланы Ціханоўскай за «заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

«Устаноўлена, што падазроная, дзейнічаючы з іншымі неўстаноўленымі асобамі, запісала і размясціла на пляцоўках відэахостынгу YouTube і месенджэра Telegram відэаролік з публічнымі заклікамі да здзяйснення акта тэрарызму і дыверсіі, здрадзе дзяржаве, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», — паведамляе Генпракуратура РБ.