Супраць Зміцера Паліенкі заведзены новыя справы (дапоўнена)
За некалькі гадзін да Новага года Зміцер Паліенка даведаўся, што пра яго заведзены новыя справы. Пра гэта былы палітвязень напісаў на сваёй старонцы ў фейсбуку.
Як піша Паліенка, адна з спраў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, другая — за адмову наведваць лекцыі ў РАУС. Сябры Зміцера не выключаюць, што да суда яго могуць пакінуць у пастарунку.
Зміцер Паліенка адмовіўся наведваць лекцыі, прызначаныя яму ў мясцовым РУУС пасля вызвалення. Ён сцвярджае, што ўскладзены на яго абавязак штодзень хадзіць на «прафілактычныя мерапрыемствы» — незаконны. За адказ наведваць лекцыі 14 снежня суддзя Заводскага суда Мінска Анастасія Асіпчук прысудзіла актывісту штраф 980 рублёў па арт 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).
На відэа, якое Зміцер паспеў даслаць сваім сябрам, чутна, што ён тлумачыць міліцыянту пра тое, што зарэгістраваўся рамеснікам, таму не абавязаны наведваць лекцыі.
Абвінавачванне грамадскіх актывістаў у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў становіцца звыклай практыкай праваахоўных органаў. За рэпост ў сацсетках судзілі Аляксандра Дзянісава, Уладзіслава Сераду і Аляксандра Горбача, невядомага мужчыну з Горадні. На 40 базавых велічынь па ч. арт. 17.11 КаАП Беларусі днямі быў асуджаны наш калега Мікола Дзядок. Па гэтым жа артыкуле заведзены справы супраць актывістаў анархісцкага руху Вячаслава і Марыны Касінеравых.
Дапоўнена: Зміцера Паліенка напісаў на сваёй старонцы ў фейсбуку, што супраць яго заведзена адмінстрыцыйная справа па арт 17.11, а таксама па арт. 23.4 — за прапушчаную лекцыю 18 снежня.